Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Сечын дадаткова абвінаваціў Хадаркоўскага


Расейскі віцэ-прэм'ер Ігар Сечын абвінаваціў зьняволенага экс-кіраўніка нафтавай кампаніі ЮКАС Міхаіла Хадаркоўскага ў тым, што ён нібыта замаўляў забойствы, катаваньні, арганізоўваў вымагальніцтва. Пра гэта Сечын заявіў у інтэрвію газэце Wall Street Journal. Сечын блізкі прэм’еру Пуціну чыноўнік, які зьяўляецца старшынём Рады дырэктараў кампаніі “Раснафта”, якая набыла актывы ЮКАСа пасьля яго банкруцтва. Заявы Сечына прагучалі рэзанансам ранейшых абвінавачваньняў Пуціна, паводле якога ў Хадаркоўскага “кроў на руках”. Хадаркоўскі і яго партнэр Платон Лебедзеў нядаўна былі асуджаныя на новы тэрмін – 14 гадоў турмы па абвінавачаньні ў крадзяжы нафты на суму 26 мільярдаў даляраў. Абарона Хадаркоўскага называе абвінавачваньні абсурднымі і палітычна матываванымі.
XS
SM
MD
LG