Лінкі ўнівэрсальнага доступу

БХД супраць Мін'юста: чацьверты раўнд


А 10-й гадзіне раніцы ў Вярхоўным судзе Беларусі пачалося паседжаньне па скарзе незарэгістраванай дагэтуль партыі Беларуская Хрысьціянская дэмакратыя на Міністэрства юстыцыі. Прадстаўнікі партыі патрабуюць прызнаць, што адмова Мін'юста ў рэгістрацыі партыі зьяўляецца незаконнай і парушае правы яе заснавальнікаў.

Паседжаньне пачалося з разгляду двух хадайніцтваў. Прадстаўнікі незарэгістраванай партыі папрасілі, па-першае, дапусьціць на працэс сустаршыню аргкамітэту па стварэньню партыі Паўла Севярынца, які цяпер знаходзіцца ў "амэрыканцы". Менавіта спадар Севярынец рыхтаваў партыйныя зьезды, займаўся ўсёй дакумэнтальнай справай. А па-другое, дазволіць ім азнаёміцца з некаторымі дэталямі разглядаемай справы.

У першым хадайніцтве суд адмовіў. З другім пагадзіўся і перарваў паседжаньне на 30 хвілін для азнаямленьня са справай.

Аргкамітэт па стварэньню БХД тройчы праводзіў устаноўчыя зьезды, тройчы падаваў дакумэнты на рэгістрацыю. І тройчы Міністэрства юстыцыі давала адмоўны адказ.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG