Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Новай Зэляндыі ад землятрусу загінулі 65 чалавек


У Новай Зэляндыі ў выніку моцнага землятрусу загінулі сёньня як найменей 65 чалавек ў горадзе Крайстчорч на поўдні краіны.

Землятрус моцай ў 6 з паловай магнітуд па шкале Рыхтара пачаўся апоўдні ў гэтым другім па велічыні горадзе краіны. Пачалі падаць будынкі, на дарогах зьявіліся трэшчыны.

У горадзе абвешчанае надзвычайнае становішча.

Прэм’ер-міністар Новай Зэляндыі Джон Кэй, які паведаміў пра гэта, сказаў, што дадзеныя удакладняюцца і колькасьць ахвяраў будзе большая.
XS
SM
MD
LG