Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Кадафі выступіў па тэлебачаньні


Муамар Кадафі вітае сваіх прыхільнікаў у г. Налут, 19 лютааг 2011 г.

Муамар Кадафі вітае сваіх прыхільнікаў у г. Налут, 19 лютааг 2011 г.

Кіраўнік Лібіі Муамар Кадафі выступіў з кароткім зваротам па тэлебачаньні ў панядзелак увечары.

Кадафі быў у эфіры меней за 30 секунд, ён заявіў, што застаецца ў сталіцы Трыпалі і абверг паведамленьні замежных СМІ аб ягоным бегстве ў Вэнэсуэлу.

Раней лібійскія ўлады ўжылі баявую авіяцыю для разгону антыўрадавых выступаў ў сталіцы і іншых гарадах краіны. Сын Кадафі, Сэйф аль-Іслам заявіў, што ўдары былі накіраваныя толькі на аддаленныя вайсковый аб’екты, захопленыя апазыцыяй.

Цягам амаль тыдню хваляваньняў у краіне загінулі сотні чалавек.
XS
SM
MD
LG