Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Моцны землятрус у Новай Зэляндыі


У Новай Зэляндыі ў выніку моцнага землятрусу пацярпелі людзі, колькасьць ахвяраў удакладняецца.

Землятрус моцай ў 6 з паловай магнітуд па шкале Рыхтара закрануў горад Крайстчорч на поўдні краіны. У жылых кварталах гораду – значныя разбурэньні.

У верасьні летась ў Крайстчорчы таксама быў моцны землятрус, у выніку якога пацярпелі бальшыня гарадскіх раёнаў.

Паводле мэра горада Боба Паркера, разбурэньні ад цяперашняга землятрусу могуць быць яшчэ большыя, чым летась.
XS
SM
MD
LG