Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Госьць "Начной Свабоды" – былы камандзір брыгады спэцназу ГРУ, палкоўнік Уладзімер Барадач.

Зь ім мы пагаворым пра заявы кіраўніка Беларусі Аляксандра Лукашэнкі адносна магчымасьці выкарыстаньня арміі для навядзеньня канстытуцыйнага парадку ў краіне. Аб гэтым Лукашэнка заявіў, выступаючы перад вайскоўцамі падчас наведваньня другой інжынэрнай брыгады Ўзброеных сілаў Беларусі.

Абламейка: Як бы вы пракамэнтавалі сёньняшнюю заяву Лукашэнкі аб тым, што каб была патрэба, ён бы не спыніўся перад выкарыстаньнем войска супраць мірнага насельніцтва ў выпадку масавых дэманстрацыяў?

Барадач: Нават я ў шоку. Што кіраўнік дзяржавы можа адкрыта ўсяму цывілізаванаму сьвету зрабіць такія заявы. Па-першае, прэзыдэнт неадэкватны, ні ў словах, ні ў сваіх дзеяньнях. Ён страціў адчуваньне рэальнасьці і ўяўляе асаблівую небясьпеку. Ён блытае абарону сваіх асабістых інтарэсаў з інтарэсамі народу, які яго даўно не выбірае. Пра якое войска ідзе размова. Маладыя хлопцы пакідаюць войска і ідуць дахаты, г.зн. на бок свайго народу. прычым, прыніжанага народу сваім прэзыдэнтам. Ён разьлічвае на дзьве дэсантныя брыгады, дзьве брыгады спэцназу? Уявіце сабе, колькі людзей выйшлі з гэтых брыгадаў, сталі за станкі і зараз папаўняюць армію беспрацоўных. І ім да складоў са зброяй як рукой падаць. Але пра гэта не задумваецца прэзыдэнт, робячы такія заявы. І гэта дарослыя мужыкі, а ім ён хоча проціпаставіць 18-гадовых салдатаў. якія пойдуць супраць сваіх бацькоў, дзядоў, мацярок. Гэта лухта.

Абламейка: Якімі дакумэнтамі, апрача Канстытуцыі, рэглямэнтуецца выкарыстаньне войска супраць мірнага насельніцтва? Ці дазваляецца гэта вайсковымі статутамі?

Барадач: Ніякіх статутаў, ніякіх дакумэнтаў няма пра выкарыстаньне ўзброеных сілаў супраць уласнага народу. Войска можа ўдзельнічаць у дапамозе насельніцтву толькі пры нейкіх масавых стыхійных бедзтвах. Няма ніводнага дакумэнту, якія рэглямэнтаваў бы выкарыстаньне ўзброеных сілаў нават для навядзеньня нейкіх парадкаў у краіне. Тым больш, што міліцыі ў нас зараз больш, каб вырашыць любыя праблемы.

Абламейка: А якія цяпер палітычныя настроі ў беларускім войску? Ці можа Лукашэнка стопрацэнтна быць упэўнены ў беларускім войску?

Барадач: У нашых людзей трохі іншы мэнталітэт. У генэралаў, афіцэраў. Яны, калі не прытрымліваюцца і ня ведаюць законаў, то яны слухаць сваё сэрца і натуральна, статут, дзе ніводзін пункт гэтага асноўнага дакумэнту для войска не прадугледжвае выкарыстаньня узброеных сілаў супраць уласнага народу. І пераважная частка афіцэраў зарыентуецца ў патрэбны момант і зразумее, што яны выконваюць злачынны загад. А там ёсьць палажэньне, што нельга выконваць злачынны загад. Я дакладна ведаю, што калі прыйдзе такі момант, што войска паспрабуюць выкарыстаць супраць рабочых, якія выйшлі на дэманстрацыі, то знойдзецца шмат афіцэраў, які стануць на бок свайго народу.

Слухаць гутарку цалкам:


Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG