Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Бахрэйн: улады адмянілі “Формулу-1”


Чальцы кіроўчага рэжыму – на транспаранце "Шуканыя для суду" падчас сёньняшняй акцыі пратэсту ў Манаме

Чальцы кіроўчага рэжыму – на транспаранце "Шуканыя для суду" падчас сёньняшняй акцыі пратэсту ў Манаме


Улады Бахрэйну адмянілі этап гонак “Формулы-1” – у сувязі з палітычнай сытуацыяй у дзяржаве. Гонкі мелі пачацца 13 сакавіка.

Сёньня блізка 10 тысяч дэманстрантаў, у асноўным шыіты, сабраліся на цэнтральным пляцы сталіцы краіны Манамы і скандавалі патрабаваньні аб зьмене ўраду. Сярод маніфэстантаў – каля паўтары тысячы настаўнікаў – яны аб’явілі пра пачатак страйку.

Апазыцыя патрабуе адстаўкі ўраду і абмежаваньня ўлады суніцкай каралеўскай дынастыі.

Сёньня было паведамлена пра сьмерць яшчэ аднаго дэманстранта, параненага ў сутычках зь сіламі бясьпекі ў пятніцу. Пасьля пятнічных сутыкненьняў улады выказалі гатовасьць да дыялёгу з апазыцыяй.

Дзяржасакратарка ЗША Гілары Клінтан і міністар замежных справаў Саудаўскай Арабіі прынц Сауд аль-Файсал у тэлефоннай размове дамовіліся спрыяць такому дыялёгу.
XS
SM
MD
LG