Лінкі ўнівэрсальнага доступу

33 пытаньні ад КДБ


Былую актывістку ініцыятыўнай групы Някляева Вольгу Піманаву дапыталі ў бабруйскай міліцыі. Сьледчы Сяргей Грыневіч выклікаў яе як сьведку па крымінальнай справе аб масавых беспарадках у Менску 19 сьнежня.

Піманава: "Ён мне задаў 33 пытаньні. Сказаў, што іх даслалі зь Менску. Першыя тычыліся майго мабільнага тэлефону, ці быў ён пры мне на плошчы, каму давала тэлефанаваць? Потым запытаўся, ці падыходзіла я да Дому ураду, ці бачыла, хто біў вокны й ламаў там дзьверы, Ці быў мітынг і хто на ім выступаў? Я адказала, што нікога ня чула. Было адчуваньне сьвята, нават карнавалу. Грала музыка. Мяне зьдзівіла, што не было міліцыі. Пытаўся ў мяне, у якія партыі ці арганізацыі я ўваходжу. Я прызнала, што зьбірала подпісы за Някляева. Ён мне сказаў, што мяне нібыта зафіксавала камэра на Кастрычніцкай плошчы. Я прызнала, што там была. Чаго ён ад мяне хацеў, я так і не зразумела да канца. Ну, відаць, яму сказалі задаць пытаньні — ён іх задаў. Ён як вінцік у сыстэме.

Да міліцыі Вольгу Піманаву двойчы дапытвалі ў бабруйскім КДБ.

19 сьнежня Вольгу Піманаву затрымалі на плошчы Незалежнасьці адну зь першых. Суткі яна правяла ў ізалятары на Акрэсьціна. Потым пакалі штрафам у трыццаць базавых велічыняў. У актывісткі двое непаўналетніх дзяцей.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG