Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Суд стаў на бок «Знамя Юности»


Алесь Ляўчук каля суду Маскоўскага раёну Берасьця.
Алесь Ляўчук каля суду Маскоўскага раёну Берасьця.
Суд Маскоўскага раёну Берасьця задаволіў патрабаваньне дзяржаўнай газэты «Знамя Юности» да былога карэспандэнта Алеся Леўчука.

Паводле рашэньня суду Алесь Ляўчук павінен заплаціць 280 тысячаў рублёў за публікацыю абвяржэньня на старонках газэты і інтэрнэт-старонцы, 105 тысячаў за падачу пазову і каля 700 тысячаў за транспартныя выдаткі. Былы карэспандэнт «Знамя Юности» не пагаджаецца з такім рашэньнем і накіраваў апэляцыю ў абласны суд.

Выданьне «Знамя Юности» накіравала пазоў у Берасьцейскі суд пасьля таго, як Алесь Ляўчук адмовіўся напісаць заяву аб звальненьні па асабістым жаданьні і сказаў, што на самой справе прычына яго звальненьня палітычна матываваная. Рэдакцыя патрабавала ад карэспандэнта артыкула пра падзеі на Плошчы ў нэгатыўным сьвятле. Пасьля яго адмовы пісаць такі артыкул прыйшло паведамленьне пра звальненьне. Рэдакцыя ў сваю чаргу палічыла, што Алесь Ляўчук, выказваючы сваё меркаваньне, нанёс шкоду рэпутацыі выданьня. Суд падтрымаў дзяржаўную газэту.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG