Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Дзень роднай мовы ў Берасьці


Сябры партыі БНФ зь Берасьця ў дзень роднай мовы раздавалі кіроўцам маршрутных таксі гораду налепкі на беларускай мове.

Актывісты партыі загадзя распрацавалі макеты налепак і на працягу чатырох гадзін раздавалі іх кіроўцам на канцавых станцыях. Паводле сябра партыі Віктара Клімуса, было распаўсюджана каля 800 налепак:

«Кіроўцы даволі пазытыўна паставіліся да нашай акцыі. Многія пераходзілі таксама на беларускую мову, многія адразу ж вешалі налепкі ў салёне аўтамабіля».




Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG