Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Эўрапейскі Зьвяз мусіць увесьці санкцыі супраць лібійскага лідэра Муамара Кадафі, забараніўшы яму ўезд у Эўропу і замарозіўшы яго актывы, заявіў сёньня на нарадзе кіраўнікоў МЗС краін Эўразьвязу міністар замежных спраў Фінляндыі Аляксандар Стуб. Пра гэта паведамляе нямецкае інфармацыйнае агенцтва DPA.

"Як мы можам з аднаго боку глядзець, што адбываецца ў Лібіі, дзе амаль 300 чалавек забітыя, і не казаць пра санкцыі супраць Кадафі, а з другога боку ўводзіць санкцыі супраць Беларусі?” – задаў пытаньне фінскі міністар.

Сёньня кіраўнікі зьнешнепалітычных ведамстваў краін ЭЗ сустрэліся ў Брусэлі на паседжаньне Рады міністраў замежных справаў.

Напярэдадні пасяджэньня Аляксандар Стуб выказаўся за тое, каб былі ўведзеныя візавыя санкцыі на паездкі ў Эўропу Кадафі і яго сваякоў, а таксама мэтавыя эканамічныя санкцыі.

Разам з тым фінскі міністар выказаў сумнеў, што адпаведнае рашэньне будзе прынятае сёньня. Сёньня адбудзецца абмеркаваньне, “магчыма на наступнае пасяджэньне Рады міністраў замежных справаў ЭЗ мы будзем мець канкрэтныя прапановы”, – сказаў кіраўнік фінскага МЗС.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG