Лінкі ўнівэрсальнага доступу

"Мы зрабілі плацеж і маем квіток", — заявіў "Свабодзе" прадстаўнік праваабарончага цэнтру "Вясна" Валянцін Стэфановіч.

Паводле праваабаронцы, кіраўнік гаспадарчага ўпраўленьня пры Адміністрацыі прэзыдэнта спадар Лемеш паабяцаў, што калі да канца дня грошы зьявяцца на рахунку, заўтра ў судзе ён здыме прэтэнзіі.

22 лютага ў Менску распачынаецца працэс над грамадзянамі Расеі Іванам Гапонавым і Арцёмам Брэўсам. Іх вінавацяць ва ўдзеле ў масавых беспарадках 19 сьнежня.

Кампанію збору сродкаў распачала блогерка adelka. Яна патлумачыла:

"На судзе па справе Парфянкова грамадзянскім пазоўнікам былі агучаны лічбы стратаў з-за так званага "пагрому" Дому ўраду. Замест шырока агучаных раней 30 мільёнаў грамадзянскі пазоў прад'яўлены на 14 мільёнаў... Прадстаўнікі Галоўнага гаспадарчага ўпраўленьня пры Адміністрацыі прэзыдэнта, якое валодае Домам ураду, у прысутнасьці журналістаў на пытаньне "Калі грамадзянская ініцыятыва ўнясе гэтыя грошы ў пагашэньне ўсіх стратаў дзяржавы, ці адклічуць яны свой грамадзянскі пазоў у крымінальным працэсе супраць абвінавачаных?" адказалі, што пры ўнясеньні кампэнсацыі за страты — адклічуць. Неабходна пагасіць гэтыя "страты", каб на працэсах адвакаты маглі таксама казаць, што абвінавачаныя страту пагасілі і гэта было дадатковым аргумэнтам на карысьць таго, што абвінавачаньні павінны быць зьнятыя".

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG