Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сёньня Беларусь чакае адказу ад Газпрому


Першы віцэ-прэм’ер Беларусі Ўладзімер Сямашка

Першы віцэ-прэм’ер Беларусі Ўладзімер Сямашка

На сёньня ў першага віцэ-прэм'ера Ўладзімера Сямашкі заплянаваная тэлефонная размова з кіраўніком Газпрому Аляксеем Мілерам.

Пра гэта Ўладзімер Сямашка заявіў 16 лютага у часе сустрэчы з журналістамі.

"Учора мы абмеркавалі зь ім (А.Мілерам - рэд.) базавыя прынцыпы пастаўкі газу ў нашу краіну на 2012—2014 гады. Як мне падалося, і мы, і Расея згодныя пайсьці на кампраміс у гэтым пытаньні. Але тут шмат што залежыць і ад вышэйстаячых асобаў. Таму Мілер папрасіў некалькі дзён для абмеркаваньня гэтага пытаньня ў Маскве", — падкрэсьліў першы віцэ-прэм'ер.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG