Лінкі ўнівэрсальнага доступу

На поўначы Іраку тэракт: ня менш як 10 забітых


На поўначы Іраку ў горадзе Самарра тэрарыст-сьмяротнік падарваў аўтамабіль ля будынку паліцыі, у выніку ня менш як 10 чалавек забітыя і 15 – параненыя. Большасьць ахвяраў – супрацоўнікі паліцыі.

Дзесяць дзён таму ў выніку тэрарыстычнага акту ў Самарры 48 чалавек загінулі і 80 былі параненыя.
XS
SM
MD
LG