Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Лібіі за апошнія суткі забітыя больш як 100 чалавек


Колькасьць забітых у Лібіі ў апошнія суткі – больш як 100 чалавек, заявіла праваабарончая арганізацыя Human Rights Watch.

Паводле праваабаронцаў, у апошнія пяць дзён ў Лібіі былі забітыя як найменш 233 чалавекі.

У ноч на панядзелак у Трыпалі група ўзброеных асобаў напалі на замежных будаўнікоў, якія працавалі на адным з аб’ектаў. 15 рабочых з Банглядэш і 3 з Паўднёвай Карэі былі параненыя.

Прадстаўнік Дзярждэпартаманту ЗША Філіп Кроўлі заявіў, што Злучаныя Штаты выказалі пратэст кіраўнікам Лібіі ў сувязі з выкарыстаньнем сілы супраць дэманстрантаў, якое прывяло да сьмерці людзей.
XS
SM
MD
LG