Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Мін’юст зноў паказаў адвакатам іх месца


Старшыня Менскай гарадзкой калегіі адвакатаў Аляксандр Пыльчанка выключаны са складу кваліфікацыйнай камісіі па пытаньнях адвакацкай дзейнасьці.

Гэта зроблена на паставе загаду міністра юстыцыі, паведамілі Інтэрфаксу ў прэсавай службе міністэрства.

Раней Пыльчанка выказаў занепакоенасьць тым, што Мін’юст ануляваў ліцэнзіі некаторым менскім адвакатам, а таксама намерам міністэрства распрацаваць для адвакатаў новыя правілы этыкі.

"Сытуацыя крытычная, яна пагражае незалежнасьці адвакатуры. Мы плянуем склікаць экстраны сход, каб абмеркаваць тое, што адбываецца", - заявіў раней Пыльчанка.

"Мэханізм спыненьня дзеяньня ліцэнзіяў адвакатаў без ўважлівага разгляду, які апрабаваны сёньня ў краіне, ставіць у залежнасьць ўсіх адвакатаў ад Мін’юсту", - адзначыў старшыня Менскай гарадзкой калегіі адвакатаў.

Пыльчанка падкрэсьліў, што паводле закону прыцягненьне адваката да адказнасьці - гэта прэрагатыва калегіі адвакатаў. У дадзеным выпадку рашэньне спыніць дзеяньне ліцэнзіяў прыняло Міністэрства юстыцыі, без уліку думкі органаў адвакацкага самакіравання.

"Гэта недапушчальная сытуацыя. Тым больш што па двум адвакатам - Уладзімеру Тоўсьціку і Тамары Гараевай – праводзілася праверка, і мы паведамілі, што з іх боку ніякіх парушэньняў няма", - сказаў Пыльчанка.

Міністэрства юстыцыі Беларусі пазбавіла ліцэнзіяў шэраг адвакатаў, якія абаранялі абвінавачаных у справе пра падзелі 19 сьнежня.

Ліцэнзій былі пазбаўленыя:

  • Алег Агееў, былы адвакат былога кандыдата на прэзыдэнта кандыдата Алеся Міхалевіча
  • Тацьцяна Агеева
  • Уладзімер Тоўсьцік, былы адвакат журналісткі Ірыны Халіп
  • Тамара Гараева, былая адвакатка Халіп.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG