Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сын лідэра Лібіі папярэдзіў аб небясьпецы грамадзянскай вайны


Сын кіраўніка Лібіі Муамара Кадафі Сэйф аль-Іслам
Сын кіраўніка Лібіі Муамара Кадафі Сэйф аль-Іслам
Сын кіраўніка Лібіі Муамара Кадафі Сэйф аль-Іслам папярэдзіў, што грамадзянская вайна ў краіне разбурыць яе дабрабыт, здабыты дзякуючы нафце.

У часе свайго выступу з тэлезваротам Кадафі-малодшы паведаміў, што пратэстоўцы захапілі шэраг вайсковых базаў, танкі і зброю.

Сэйф аль-Іслам Кадафі назваў перабольшаньнем зьвесткі аб сьмерці сотняў дэманстрантаў, але прызнаў, што паліцыя і войска зрабілі шэраг памылак, спрабуючы здушыць пратэсты.

Сын лібійскага лідэра таксама паведаміў, што сёньня парлямэнт краіны будзе разглядаць пытаньне аб рэформах і павелічэньні заробкаў.

Паводле вайсковага кіраўніцтва, у нядзелю ўвечары войскі пакінулі другі па велічыні лібійскі горад Бэнгазі, дзе адбываліся найбольш жорсткія сутыкненьні і які стаў эпіцэнтрам антыўрадавых пратэстаў у краіне.

Раней паведамлялася, што ў сталіцы Трыпалі была чутная інтэнсіўная страляніна.

Лідэры краін сьвету патрабуюць спыніць праліцьцё крыві ў Лібіі.
XS
SM
MD
LG