Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Куба – "ідэйны партнэр"


Аляксандар Лукашэнка і Рауль Кастра на саміце руху недалучэньня ў Гаване ў 2006 годзе

Аляксандар Лукашэнка і Рауль Кастра на саміце руху недалучэньня ў Гаване ў 2006 годзе


21 лютага пачынаецца афіцыйны трохдзённы візыт у Беларусь кубінскай дэлегацыі на чале з міністрам замежных спраў Бруна Радрыгесам Парыльям. У амбасадзе Кубы ў Менску паведамляюць, што бакі "абмяркуюць шырокі спэктар беларуска-кубінскіх дачыненьняў".


Бруна Радрыгес Парылья будзе сустракацца з кіраўніком беларускай дзяржавы. Пра гэта паведаміў прэсавы сакратар Міністэрства замежных спраў Беларусі Андрэй Савіных:

"Плянуецца, што падчас візыту міністра прыме прэзыдэнт Беларусі. На сустрэчы са старшынём Палаты прадстаўнікоў бакі абмяняюцца думкамі аб стане і перспэктывах беларуска-кубінскага міжпарлямэнцкага супрацоўніцтва. У МЗС кіраўнікі зьнешнепалітычных ведамстваў дзьвюх краін правядуць рознаплянавыя кансультацыі па ўсяму спэктару пытаньняў палітычнага і гандлёва-эканамічнага ўзаемадзеяньня".

Менскі палітоляг Андрэй Фёдараў так тлумачыць асаблівую ўвагу ўладаў да гэтага візыту:

"Не так часта да нас усё ж ездзяць міністры замежных спраў. І таму гэта падзея, калі не надзвычайная, то ўсё ж не ардынарная. І гэта выкарыстоўваецца як сьведчаньне быццам бы адсутнасьці ізаляцыі.

Куба – гэта наш ідэйны партнэр. Што тычыцца маральнай падтрымкі
Цяпер ужо ня варта чакаць, што да нас прыедуць Сікорскі ці Вэстэрвэле.
Беларусі, то Куба заўжды была побач. Да таго ж, цяпер ужо ня варта чакаць, што да нас прыедуць Сікорскі ці Вэстэрвэле. Гэтыя акалічнасьці і прывялі да таго, што міністар замежных спраў Кубы будзе прымацца на вельмі высокім роўні".

Асабліва многа агульнага паміж Беларусьсю і Кубай у галіне свабодаў і правоў чалавека, адзначае праваабаронца Валянцін Стэфановіч:

"Пасыл уладаў, што тут, што там – адзіны: не дапусьціць дзейнасьці альтэрнатыўных палітычных сілаў і праваабарончых арганізацый. Толькі ў Беларусі гэта такі эўрапейскі аўтарытарызм. А Куба перажывае (ці дажывае) аўтарытарныя ўстаноўкі ў грамадзтве. Там аднапартыйная сыстэма. А выбараў і народаўладзьдзя ў нармальным сэнсе гэтых словаў там няма. Таму нездарма Кубу крытыкуюць у тым ліку і праваабарончыя арганізацыі за шматлікія парушэньні правоў чалавека".

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG