Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Лібія: вайскоўцы далучаюцца да пратэстоўцаў


У лібійскім горадзе Бэнгазі, які стаў эпіцэнтрам антыўрадавых пратэстаў у краіне, на бок дэманстрантаў перайшлі салдаты мясцовага гарнізону. Тэлеканал Аль-Джазіра паведамляе, што цяпер апазыцыянэры валодаюць некалькімі адзінкамі бронетэхнікі.

Некаторыя СМІ сьцьвярджаюць, са спасылкай на відавочцаў, што салдаты "ачысьцілі" гэты другі найвялікшы лібійскі горад ад прадстаўнікоў прэзыдэнцкай гвардыі, якая займаліся здушэньнем пратэстаў.

Паводле апошніх зьвестак у ходзе сутыкненьняў дэманстрантаў зь сіламі бясьпекі загінулі прынамсі 300 чалавек, параненыя каля тысячы.

Раней паведамлялася, што ўрадавыя сілы абстрэльвалі барыкады апазыцыянэраў выбуховымі снарадамі.
XS
SM
MD
LG