Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Ісьляндыя адмаўляецца плаціць пазыкі


Ісьляндзкі прэзыдэнт Алафур Грымсан адмовіўся сёньня падпісаць законапраект аб выплаце 5 мільярдаў даляраў запазычанасьці Вялікай Брытаніі і Нідэрляндам, заклікаўшы зладзіць па гэтым пытаньні новы рэфэрэндум.

Гаворка ідзе аб кампэнсацыю за грошы, якія Лёндан і Гаага выплацілі сваім грамадзянам, што страцілі ўклады ў ісьляндзкім банку Landsbanki, пасьля яго банкруцтва ў кастрычніку 2008 году.

Напрыканцы мінулага году Ісьляндыя, Нідэрлянды і Вялікая Брытанія ўжо дасягнулі пагадненьня аб урэгуляваньні гэтага пытаньня.
На мінулым тыдні дамову ўхваліў ісьляндзкі парлямэнт.

Для таго, каб дакумэнт набыў юрыдычную моц патрэбен подпіс прэзыдэнта Грымсана.
XS
SM
MD
LG