Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Пратэсты ў Іране


У сталіцы Ірану Тэгеране сёньня адбыліся антыўрадавыя пратэсты, – паведамляюць апазыцыйныя сайты. Незалежнай інфармацыі адносна колькасьці ўдзельнікаў на гэты момант няма.

Паведамляецца, што ў часе акцыі была ненадоўга затрыманая дачка былога прэзыдэнта Ірану Акбара Хашэмі Рафсанджані.

"Фаезе Хашэмі Рафсанджані была заўважана ў натоўпе і арыштаваная службамі бясьпекі за выкрыкваньне правакацыйных лёзунгаў", – паведамляе афіцыйнае іранскае агенцтва IRNA.

Сёньняшнюю акцыю пратэсту ініцыявалі лідэры апазыцыі Мір Хасэйн Мусаві і Мэхдзі Карубі. Яны заклікалі людзей выйсьці на вуліцы каб ушанаваць памяць двух мітынгоўцаў, якія загінулі 15 лютага. Апазыцыя вінаваціць у іх сьмерці службы бясьпекі.
XS
SM
MD
LG