Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Емэн: прэзыдэнт заклікае пратэстоўцаў да дыялёгу


У сталіцы Емэну Сане каля трох тысяч студэнтаў правялі дэманстрацыю з патрабаваньнем адстаўкі прэзыдэнта Алі Абдалы Салеха. Акцыі пратэсту прайшлі таксама ў гарадох Іб і Таіз.

Прэзыдэнт Салех ізноў заклікаў апазыцыйныя партыі да дыялёгу. У звароце да прадпрымальнікаў і мясцовых палітыкаў ён паабяцаў абмеркаваць усе "легітымныя" патрабаваньні апазыцыі.

Антыўрадавыя дэманстрацыі ў Емэне доўжацца ўжо дзясяты дзень запар.

Напярэдадні ў часе сутыкненьняў пратэстоўцаў з прыхільнікамі прэзыдэнта быў забіты адзін чалавек, яшчэ пяць былі параненыя.

Салех, які знаходзіцца пры ўладзе 32 гады, абяцаў не балятавацца на чарговы тэрмін у 2014 годзе, аднак апазыцыя лічыць гэтае абяцаньне недастатковым.
XS
SM
MD
LG