Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

У Старых Васілішках працуе музэй Чэслава Немэна


Дырэктар клюба-музэя Чэслава Немэна Ўладзімер Сінюта распавядае гасьцям пра экспанаты.

Дырэктар клюба-музэя Чэслава Немэна Ўладзімер Сінюта распавядае гасьцям пра экспанаты.

Фотарэпартаж з Старых Васілішкаў Шчучынскага раёну Гарадзенскай вобласьці, дзе прайшлі дзіцячыя і юнацкія гады Чэслава Немэна.

Дом у Старых Васілішках Шчучынскага раёну Гарадзенскай вобласьці, у якім прайшлі дзіцячыя і юнацкія гады Чэслава Немэна. Зараз у ім працуе клюб-музей імя Чэслава Немэна.

Столькі людзей зьехалася 20 лютага ў Старыя Васілішкі на адкрыцьцё памятнай шыльды на клюбе-музэі Чэслава Немэна.

Падчас адкрыцьця памятнай шыльды на доме Чэслава Немэна. Прамаўляе старшыня праўладнага Саюзу палякаў Станіслаў Сямашка.

Дырэктар клюба-музэя Чэслава Немэна Ўладзімер Сінюта (зьлева направа) і Тадэвуш Склінскі з Варшавы, аўтар кнігі пра Чэслава Немэна.

Вера Савіна зь Менску – аўтарка дакумэнтальнага фільму пра Чэслава Немэна.

Мастацтвазнаўца з Горадні Марына Загідуліна прывезла ў падарунак клюбу-музэю Чэслава Немэна ягоны партрэт работы гарадзенскага мастака М.Мартынчука.

Аднавяскоўкі Чэслава Немэна, якія яго добра памятаюць.

Канцэрт песень Чэслава Немэна ў Васілішкаўскім Доме культуры.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG