Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Бахрэйн: пратэстоўцы зноў на плошчы


У Бахрэйне апазыцыя і ўдзельнікі акцыяў пратэсту выставілі свае ўмовы для пачатку дыялёгу з прадстаўнікамі кіроўнай у краіне суніцкай каралеўскай дынастыі.

Яны патрабуюць адстаўкі ўраду, вызваленьня палітычных зьняволеных і расьсьледаваньня гібелі дэманстрантаў падчас антыўрадавых выступаў.

Паводле Бі-бі-сі, на гэтым тыдні пры разгоне пратэстаў сіламі бясьпекі загінулі шэсьць чалавек.

Тысячы дэманстрантаў правялі ноч на галоўнай плошчы сталіцы краіны – Манамы, куды яны вярнуліся напярэдадні пасьля таго, як урад вывеў адтуль войскі.
XS
SM
MD
LG