Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Лібія: 200 забітых пратэстоўцаў


У Лібіі ад серады, калі ў шэрагу гарадоў краіны распачаліся масавыя антыўрадавыя пратэсты, загінулі каля 200 чалавек, каля тысячы – параненыя.

У горадзе Бэнгазі на ўсходзе краіны сілы бясьпекі сёньня ізноў адкрылі агонь па ўдзельніках пахаваньня дэманстрантаў, што загінулі ў ходзе маніфэстацыяў у папярэднія дні.

Бэнгазі – другі найвялікшы горад Лібіі – стаў цэнтрам пратэстаў супраць рэжыму Муамара Кадафі, які кіруе краінай больш за 40 гадоў.

У сталіцы – Трыпалі – сытуацыя застаецца параўнаўча спакойнай.
XS
SM
MD
LG