Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Лібіі расьце колькасьць ахвяраў


У горадзе Бэнгазі на ўсходзе Лібіі ўжо некалькі дзён працягваюцца дэманстрацыі супраць рэжыму Муамара Кадафі, які кіруе краінай сорак гадоў.

Паводле інфармацыі агенцтва Reuters, што спасылаецца на відавочцаў, па натоўпе пратэстоўцаў з ўмацаваных кропак і з аўтамабіляў стралялі снайпэры. Паступаюць паведамленьні пра павелічэнне колькасьці ахвяр сутыкненьняў маніфэстантаў зь сіламі бясьпекі. Лекары мясцовых шпіталёў сьцьвярджаюць, што дзясяткі дэманстрантаў былі забітыя 19 лютага, калі сілы бясьпекі адкрылі агонь па ўдзельнікам пахавальнай працэсіі.

Перад гэтымі актамі гвалту міжнародная праваабарончая арганізацыя Human Rights Watch заявіла аб 84 ахвярах сутыкненьняў. Улады Лібіі не абнародавалі ніякіх дадзеных пра забітых і пацярпелых. Паводле спадарожнікавага тэлеканалу Al-Jazeera, пры падаўленьні масавых выступаў у Бэнгазі загінулі 200 чалавек, больш за 800 параненыя,

Па словах лекараў гарадзкой лякарні, загінулыя і пацярпелыя маюць агнястрэльныя раненьні. Многія параненыя знаходзяцца ў вельмі цяжкім стане. Нягледзячы на тое, што лякарня перапоўненая, туды працягваюць прывозіць усё новых пацыентаў.

СМІ Эўразьвязу паведамляюць, што апэрацыяй па разгрому сіл антыўрадавай апазыцыі ў Бэнгазі кіруе сын Муамара Кадафі 37-гадовы Саадзі. Сярод спэцпадразьдзяленьняў, якімі камандуе малодшы сын Кадафі – Хаміс, ёсьць атрады наймітаў з краін Афрыкі і Азіі.

Заходнія агенцтвы паведамляюць аб хваляваньнях яшчэ ў некалькіх гарадах Лівіі, аднак адзначаюць, што ў сталіцы краіны горадзе Трыпалі захоўваецца "адносны спакой". На працягу некалькі дзён лівійскія ўлады забаранілі ўезд у краіну для замежных журналістаў. Паведамляецца пра адключэньні інтэрнэту і перабоі ў працы мабільнай сувязі.

Як перадае Бі-Бі-Сі, разьмешчаны на ўсход ад Бэнгазі іншы буйны горад краіны – Эль-Байда трэція суткі запар працягвае заставацца пад поўным кантролем антыўрадавых сіл.


Рэпартаж Al-Jazeera з шпіталю


Рэпартаж Al-Jazeera з Эль-Байды


Начныя пртэсты ў Бэнгазі
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG