Лінкі ўнівэрсальнага доступу

НАТА адрэагавала на абвінавачаньні


Камандаваньне сілаў НАТА ў Афганістане заявіла, што расьсьледуе паведамленьні пра масавую гібель мірных жыхароў у правінцыі Кунар на ўсходзе краіны.

Раней губэрнатар гэтай правінцыі Фазлула Вахіды заявіў, што за апошнія дні ў выніку апэрацый міжнародных сіл і афганскай арміі загінулі больш за 60 чалавек, большасьць з якіх – жанчыны і дзеці.

У пятніцу камандаваньне міжнародных сілаў паведамляла пра гібель каля 30 баевікоў у ходзе апэрацыі ў правінцыі Кунар. Прадстаўнік кааліцыі сёньня заявіў, што ў раён апэрацыі будуць накіраваныя сьледчыя, каб праверыць паведамленьні наконт гібелі мірных жыхароў.
XS
SM
MD
LG