Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Прадухіленьне пратэстаў у Кітаі


У Пэкіне, Шанхаі і шэрагу іншых гарадоў Кітаю на вуліцы выведзены дадатковыя сілы паліцыі – у сувязі з заклікамі да акцыяў пратэсту ў нядзелю, якія зьявіліся ў сацыяльных сетках у інтэрнэце.

Паведамляецца аб затрыманьні некалькіх актывістаў праваабарончага руху, а таксама людзей, якія прыйшлі на месца збору, аб якім гаварылася ў інтэрнэце. Не зразумела, аднак, ці ідзе гаворка пра патэнцыйных удзельнікаў акцый пратэсту або пра выпадковых мінакоў.

У сацыяльных сетках у кітайскім сэгмэнце інтэрнэту апошнім часам пачалі зьяўляцца допісы, дзе заклікаецца браць прыклад з Тунісу ды Эгіпту і патрабуецца пачаць рэформы ў краіне.

Улады КНР, якія ажыцьцяўляюць жорсткі кантроль над інтэрнэтам, у сувязі з гэтым заблякавалі магчымасьць пошуку ў сеткі па ключавым слове "язьмін" – паколькі зьвяржэньне прэзыдэнта Тунісу Бэн Алі атрымала назву "язьмінавой рэвалюцыі".
XS
SM
MD
LG