Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пратэсты ў Іраку


У Курдзкім аўтаномным раёне Іраку ўчора некалькі соцень чалавек правялі дэманстрацыю з патрабаваньнем палітычных рэформаў.

У Багдадзе каля тысячы жанчын і дзяцей выйшлі на вуліцы з заклікам да ўладаў палепшыць становішча ўдоваў і сірот.

Па дадзеных ААН, толькі ў сталіцы Іраку жывуць амаль 336 тыс. сірот і 871 тысяча жанчын, большасьць зь якіх удовы, у адзіночку ўтрымліваюць сем'і.

На поўначы Іраку, у горадзе Сулейманія па меншай меры 10 маніфэстантаў былі параненыя ў сутыкненьнях з паліцыяй. Удзельнікі акцыі патрабавалі ад уладаў прынесьці прабачэньні за гібель двух маніфэстантаў 3 дні таму.
XS
SM
MD
LG