Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Косаве будзе ўрадавая кааліцыя


Сьвяткаваньні гадавіны незалежнасьці Косава на вуліцах сталіцы Прышціны (17 лютага 2011 г.)
Сьвяткаваньні гадавіны незалежнасьці Косава на вуліцах сталіцы Прышціны (17 лютага 2011 г.)
У Косаве прэм’ер-міністар Хашым Тачы падпісаў зь некалькімі партыямі пагадненьне аб ўтварэньні ўрадавай кааліцыі.

Разам з дэмакратычнай партыяй Косава, лідэрам якой зьяўляецца Тачы, у кааліцыю ўваходзяць партыя Новы альянс Косава, якім кіруе Бэхджэт Пачолі.

Чакаецца, што кааліцыйны ўрад пачне перамовы з Сэрбіяй аб нармалізацыі двухбаковых дачыненьняў.

Косава выйшла са складу Сэрбіі ў 2008 годзе. Два дні таму, 17 лютага Косава адзначала трэцюю гадавіну сваёй незалежнасьці. Сэрбія заяўляе, што ніколі не прызнае незалежнасьці Косава, у тым часе як цягам трох гадоў Косава прызналі 75 краін сьвету.
XS
SM
MD
LG