Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Рада бясьпекі ААН не прыняла рэзалюцыю па Ізраілю


ЗША наклалі вета на рэзалюцыю Рады Бясьпекі ААН, якая асуджае пашырэньне ізраільскіх паселішчаў на акупаваных палестынскіх тэрыторыях. Астатнія 14 сяброў Рады прагаласавалі за рэзалюцыю.

Прадстаўніца ЗША ў ААН С'юзан Райс запэўніла астатніх сяброў Рады бясьпекі, што вета не азначае падтрымкі Ізраіля ў пабудове паселішчаў. Палестынскі бок адзначыў, што вета на рэзалюцыю, прапанаваную арабскімі краінамі, нясе шкоду справе міру і дазваляе Ізраілю ўхіляцца ад выкананьня абавязацельстваў.
XS
SM
MD
LG