Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лібія: загінулі 84 маніфэстанты


Да 84-х вырасла колькасьць загінулых пры масавых хваляваньнях, якія пачаліся некалькі дзён таму ў Лібіі. Такія ўдакладненыя дадзеныя падае праваабарончая арганізацыя Human Rights Watch. Праваабаронцы сьцьвярджаюць, што толькі ў горвадзе Бенгазі напярэдадні загінулі 35 чалавек пасьля таго, як сілы бясьпекі пачалі страляніну па дэманстрантах, якія патрабавалі рэформаў у краіне.

Хваляваньні ў пятніцу адбываліся і ў іншых гарадах на ўсходзе Лібіі. Паводле непацьверджаных дадзеных, маніфэстанты ўзялі пад кантроль горад Аль-Байда.
XS
SM
MD
LG