Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня, 21 лютага


Бліц-агляд падзеяў і тэмаў у Беларусі, сьвеце, гісторыі.

На двары


Сьнег, мароз, удзень мінус 9-16.

Не праходзьце міма


У Музэі Максіма Багдановіча ў Менску а 18-й гадзіне агульнанацыянальная беларуская дыктоўка, прысьвечаная Дню роднай мовы. Дыктоўку будуць пісаць таксама ў Варшаве, а 12 гадзіне ў Collegium Civitas і іншых месцах. Інтэрнэт-супольнасьць таксама заклікае сёньня пісаць па-беларуску, выкладаць у інтэрнэт свае любімыя беларускія вершы.

Там, дзе нас няма


Галоўны пракурор Міжнароднага трыбуналу па былой Югаславіі Серж Брамерц прыбывае ў Бялград, каб ацаніць намаганьні ў справе затрыманьня Раткі Младзіча.

У Маскве Міхаіл Гарбачоў праводзіць прэсавую канфэрэнцыю, дзе падзеліцца сваімі развагамі на парозе 80-годзьдзя (2 сакавіка).

Таксама ў гэты дзень


1848 – Маркс і Энгельс надрукавалі свой камуністычны Маніфэст.

1918 – Менск акупавалі нямецкія войскі. На Ўсебеларускім зьездзе створаны Народны сакратарыят Беларусі – часовы ўрад БНР, у які ўвайшлі Язэп Варонка, Кастусь Езавітаў, Пётра Крачэўскі, Васіль Захарка, Аркадзь Смоліч.

1952 – у Пакістане загінулі пяць студэнтаў, якія змагаліся за наданьне мове бангла статуса дзяржаўнай , усходняя частка краіны пазьней стала незалежнай дзяржавай Банглядэш. У 1999 годзе Юнэска абвясьціла гэты дзень міжнародным Днём роднай мовы.

2007 – Праваабарончая асацыяцыя “Сябры дзяцей” (Amici dei Bambini) правяла ў Міляне першыя публічныя дэбаты, прысьвечаныя лёсу Вікі Мароз ды іншых беларускіх сіротаў.

Ёсьць нагода


Трэці панядзелак лютага ў ЗША адзначаюць як Дзень прэзыдэнтаў (першапачаткова 22 лютага адзначалі дзень нараджэньня Джорджа Вашынгтона).

Мінус 365


Трэцюю агульнанацыянальную дыктоўку пісалі і амбасадары

Цытата на памяць


“Няма на зямлі таго шчасьця і гора,
Якога б ты нам перадаць не магла
.

М. Танк, “Родная мова”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG