Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Эгіпет: перасьцярогі ад страйкаў


Найвышэйшая вайсковая рада Эгіпту ў сваёй заяве ў пятніцу абвясьціла, што не дапусьціць працягу страйкаў і пратэстаў, што падрываюць нацыянальную эканоміку.

Заява зьявілася пасьля таго, як у пятніцу тысячы людзей выйшлі на вуліцы Каіру на так званы “Марш перамогі” праз тыдзень пасьля адстаўкі прэзыдэнта Эгіпту Хосьні Мубарака. Паводле арганізатараў, акцыя мела нагадаць вайсковаму кіраўніцтву краіны, што эгіпцяне чакаюць рэальных дэмакратычных пераменаў.

Эгіптам пасьля адстаўкі Мубарака кіруе Найвышэйшая вайсковая рада, якая абяцае на працягу 6 месяцаў правесьці свабодныя выбары.
XS
SM
MD
LG