Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лібія: у Бэнгазі падпалілі радыё


У Лібіі ў пятніцу працягваліся антыўрадавыя дэманстрацыі. Як паведамляюць апазыцыйныя лібійскія сайты, маніфэстанты ўзялі пад кантроль горад Эль-Байда. Гэтая інфармацыя афіцыйна не была пацьверджаная.

У Бэнгазі – другім велічынёю горадзе краіны – удзельнікі дэманстрацыі падпалілі будынак дзяржаўнай радыёстанцыі. Прадстаўнік ураду, пацьвердзіўшы гэтую інфармацыю, назваў дзеяньні дэманстрантаў “злачынствам супраць бясьпекі і стабільнасьці дзяржавы”. Раней міжнародная праваабарончая арганізацыя Human Rights Watch паведаміла, што ў часе сутыкненьняў з паліцыяй у Бэнгазі загінулі ня менш за 24 чалавекі.

Таксама ў пятніцу так званыя “рэвалюцыйныя камітэты” Лібіі – апірышча лібійскага лідэра Муамара Кадафі – выступілі з пагрозамі на адрас удзельнікаў апазыцыйных дэманстрацыяў. У заяве “рэвалюцыйных камітэтаў” гаворыцца, што супернікі лібійскага рэжыму “гуляюць з агнём”, а іх дзеяньні названыя “самагубствам”.
XS
SM
MD
LG