Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Пілэй: “Ужыцьцё сілы незаконнае”


Кіраўніца ведамства ААН у пытаньнях правоў чалавека Наві Пілэй заявіла сёньня, што службы бясьпекі ў Лібіі і Бахрэйне незаконна ўжылі празьмерную сілу для здушэньня законных патрабаваньняў народаў гэтых краінаў.

Пілэй таксама асудзіла забойствы ўдзельнікаў пратэстаў у Альжыры, Бахрэйне, Емэне, Іране, Іраку і Лібіі.

Кіраўніца ведамства ААН адзначыла ў спэцыяльнай заяве, што “Блізкі Ўсход і Паўночная Афрыка “напаўняюцца гневам”.

Таксама ў пятніцу занепакоенасьць у сувязі з паведамленьнямі пра акты гвалту ў Бахрэйне, Лібіі і Емэне выказаў прэзыдэнт ЗША Барак Абама. Пра гэта заявіў прадстаўнік Белага дому Джэй Кэрні. Паводле Кэрні, Абама заклікае ўрады названых краін праявіць стрыманасьць пры сутыкненьнях з дэманстрантамі.
XS
SM
MD
LG