Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Гутэнбэрг аспрэчвае факт плягіяту


Карл Тэадор цу Гутэнбэрг

Карл Тэадор цу Гутэнбэрг

Міністар абароны Нямеччыны Карл Тэадор цу Гутэнбэрг адкінуў выстаўленыя супраць яго абвінавачаньні ў плягіяце. Раней у мэдыях зьявіліся паведамленьні аб тым, што, рыхтуючы дысэртацыю на атрыманьне тытулу доктара права, міністар выкарыстаў фрагмэнты чужых працаў.

Кіраўніцтва ўнівэрсытэту баварскага гораду Байрэйт, дзе міністар абараняў дысэртацыю, паведаміла, што ўважліва вывучыць доказы магчымага плягіяту.

39-гадовы Карл Тэадор цу Гутэнбэрг – адзін з найпапулярнейшых палітыкаў Нямеччыны.
XS
SM
MD
LG