Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Бахрэйн: пратэсты разганяюць газам


Пахаваньне ахвяры разгону намётавага лягеру апазыцыі ў Манаме
Пахаваньне ахвяры разгону намётавага лягеру апазыцыі ў Манаме

У Бахрэйне сілы бясьпекі ўжылі супраць некалькіх тысяч дэманстрантаў, што сабраліся сёньня на цэнтральным пляцы сталіцы краіны Манамы, сьлезацечны газ.

Паведамляецца, што ў цэнтры Манамы былі чуваць стрэлы. Паводле агенцтва “Ройтэр”, урадавыя войскі адкрылі па дэманстрантах агонь. Ёсьць параненыя.

Хваляваньні ў Манаме выбухнулі празь некалькі гадзін пасьля пахаваньня чатырох удзельнікаў пратэсту, што загінулі напярэдадні пры разгоне намётавага лягеру апазыцыі.

Удзельнікі акцыяў пратэсту ў Бахрэйне патрабуюць палітычных рэформаў. Бахрэйнам кіруе суніцкая каралеўская дынастыя, хоць бальшыню жыхароў краіны складаюць шыіты.
XS
SM
MD
LG