Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Украінскі пісьменьнік супраць зьняволеньня Някляева


Украінскі пісьменьнік Васіль Шкляр

Украінскі пісьменьнік Васіль Шкляр

Украінскі пісьменьнік Васіль Шкляр у інтэрвію ўкраінскай службе Радыё Свабода сказаў, што мастак павінен публічна выказваць сваю грамадзянскую пазыцыю.

Ён згадаў і падзеі пасьля выбараў 19 сьнежня ў Беларусі:

"Інтэлігенцыя павінна выконваць тую ролю, якую яна насамрэч і выконвае. Іншая рэч, што ёй не ўдаецца ўсяго зрабіць, бо мы жывем у акупаванай інфармацыйнай прасторы, і голас пісьменьніка ня так проста пачуць. (...) Калі вы глянеце на заявы пратэсту супраць нашай гуманітарнай палітыкі ці нават палітычных дзеяньняў, несумяшчальных з маім успрыманьнем, дык усюды пад гэтымі заявамі ўбачыце мой подпіс. Я ніколі не хаваў сваю пазыцыю, таксама ў адносінах да беларускіх падзеяў і да зьняволеньня, як лічу, выдатнага беларускага паэта і празаіка Ўладзімера Някляева. Я таксама падпісаў гэтую заяву пратэсту. Іншая рэч, што тут мала проста падпісацца пад заявай, трэба туды ехаць і пратэставаць нажыва".

Васіль Шкляр (нар. 1951) – украінскі пісьменьнік і перакладчык. Сёлета атрымаў Шаўчэнкаўскую прэмію за раман "Чорны воран" (2009), які распавядае пра змаганьне ўкраінскіх антысавецкіх паўстанцаў у 1920-я гады.
XS
SM
MD
LG