Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лібія: акцыі за і супраць Кадафі


Праўрадавая дэманстрацыя ў Трыпалі, 17 лютага

Праўрадавая дэманстрацыя ў Трыпалі, 17 лютага

Прыхільнікі лібійскага лідэра Муамара Кадафі сёньня прыгразілі “жорсткім і моцным” адказам “авантурыстам”, якія мітынгуюць супраць уладаў.

“Лібійскія рэвалюцыйныя камітэты” – апірышча рэжыму Кадафі – выступілі з пагрозамі супраць апазыцыянэраў у інтэрнэце.

Тым часам сотні прыхільнікаў Кадафі правялі дэманстрацыю ў сталіцы Трыпалі. Кадафі ненадоўга зьявіўся перад дэманстрантамі.

Апазыцыя працягвае арганізоўваць мітынгі пасьля абвешчанага “Дня гневу” супраць ураду.

Войскі накіраваныя ў горад Бэнгазі на ўсходзе краіны – пасьля масавых пратэстаў у чацьвер. Паведамляецца, што тысячы пратэстоўцаў выйшлі на вуліцы Бэнгазі і сёньня.

Паводле праваабаронцаў, у выніку сутыкненьняў з паліцыянтамі ў Бэнгазі ўжо загінулі 24 чалавекі.

Апазыцыйныя сайты паведамілі, што сутыкненьні пратэстоўцоў з паліцыянтамі адбыліся і на вуліцах гораду Эль-Байда, трэцяга па велічыні ў Лібіі.
XS
SM
MD
LG