Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Турму ў Гуантанама цяпер не закрыюць


Міністар абароны ЗША Робэрт Гейтс заявіў, што імавернасьць закрыцьця амэрыканскай вайсковай турмы ў Гуантанама на Кубе “вельмі і вельмі невялікая”.

У часе выступу ў чацьвер перад чальцамі сэнацкага камітэту па справах узброеных сілаў, Гейтс адзначыў, што нязгода кангрэсмэнаў з ідэяй закрыцьця турмы зьмяншае шанцы прыняцьця такога рашэньня.

Падазраваныя ў тэрарызьме, якія ўтрымліваюцца ў турме Гуантанама, рана ці позна павінны стаць перад судом. Аднак парлямэнтары не прыйшлі да згоды ў тым, якія суды павінны судзіць меркаваных тэрарыстаў – вайсковыя альбо цывільныя.

Прэзыдэнт ЗША Барак Абама ў студзені 2009 году абяцаў закрыць вайсковую турму ў Гуантанама на Кубе.
XS
SM
MD
LG