Лінкі ўнівэрсальнага доступу

"Мітынг нянавісьці" у Іране


"Мітынг нянавісьці" у Тэгеране 18 лютага 2011 г.

"Мітынг нянавісьці" у Тэгеране 18 лютага 2011 г.

У сталіцы Ірану Тэгеране некалькі тысяч чалавек узялі удзел у арганізаваным уладамі “Мітынгу нянавісьці” супраць апазыцыі.

Удзельнікі акцыі заклікалі да пакараньня сьмерцю лідэраў апазыцыі Мір-Хусэйна Мусаві і Мэхдзі Карубі, якія ўтрымліваюцца пад хатнім арыштам. Дэманстранты таксама скандавалі лёзунгі супраць Ізраілю і ЗША.
Падобныя дэманстрацыі прайшлі і ў іншых гарадах Ірану.

Акцыя праведзеная ў адказ на панядзелкавую дэманстрацыю ў Тэгеране, у часе разгону якой загінулі два чалавекі.
XS
SM
MD
LG