Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Справа яшчэ аднаго абвінавачанага пасьля 19 сьнежня перадаецца ў суд


СІЗА № 1 на вуліцы Валадарскага ў Менску.

СІЗА № 1 на вуліцы Валадарскага ў Менску.

Дзьмітрыя Мядзьведзя, аднаго зь фігурантаў крымінальнай справы аб масавых беспарадках 19 сьнежня ў Менску, азнаёмілі з матэрыяламі справы, якая перадаецца ў суд.

Яго абвінавачваюць па другой частцы 293 артыкула Крымінальнага кодэксу. Пра гэта яго жонка Тацяна даведалася ад адваката, паведамляе праваабарончы цэнтар «Вясна».

Дзьмітрый Мядзьведзь быў затрыманы на плошчы Незалежнасьці 19 сьнежня. Пасьля адбыцьця 10-суткавага арышту яго затрымалі па крымінальнай справе аб масавых беспарадках. 6 студзеня яму прад’явілі абвінавачаньне. Яго ўтрымліваюць пад вартай у СІЗА № 1 на вуліцы Валадарскага ў Менску.
XS
SM
MD
LG