Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Кітаі асудзілі амэрыканскага гэоляга


Суд у Кітаі адхіліў апэляцыю амэрыканскага гэоляга, прысуджанага раней да 8 гадоў турмы.

Цзю Фэна, амэрыканца кітайскага паходжаньня, абвінавацілі ў атрыманьні інфармацыі, якая, паводле кітайскіх уладаў, зьяўляецца дзяржаўнай таямніцай.

Цзю Фэн настойвае на тым, што ўся сабраная ім інфармацыя аб нафтавай галіне КНР была атрыманая з адкрытых крыніцаў.

Прысутны на апэляцыйным працэсе ў Пэкіне амбасадар ЗША ў Кітаі Джон Хантсмэн выказаў расчараваньне рашэньнем суду і заклікаў улады КНР вызваліць амэрыканскага грамадзяніна на гуманітарных падставах.
XS
SM
MD
LG