Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Рэвалюцыйныя камітэты Лібіі абаранілі Кадафі


Прыхільнікі Кадафі на дэманстрацыі ў Трыпалі 17 лютага 2011 г.
Прыхільнікі Кадафі на дэманстрацыі ў Трыпалі 17 лютага 2011 г.
Гэдак званыя “Рэвалюцыйныя камітэты” Лібіі, апірышча лібійскага лідэра Муамара Кадафі, выступілі з пагрозамі на адрас удзельнікаў апазыцыйных дэманстрацыяў.

У заяве “Рэвалюцыйных камітэтаў” гаворыцца, што супернікі лібійскага рэжыму “гуляюць з агнём”, а іх дзеяньні названыя “самазабойствам”.

У чацьвер прыхільнікі Кадафі і паліцыя не далі магчымасьці апазыцыянэрам выйсьці на акцыю пратэсту ў сталіцы краіны Трыпалі. Аднак у іншых гарадах прайшлі дэманстрацыі апазыцыі. Адбыліся крывавыя сутыкненьні з паліцыянтамі, у выніку якіх загінулі 24 чалавекі.
XS
SM
MD
LG