Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Іране мітынг прыхільнікаў рэжыму


Мухамад Мактары і Сані Джалех, забітыя ў часе рахгону дэманстрацыі апазыцыі ў Тэгеране ў панядзелак 14 лютага 2011 г.
Мухамад Мактары і Сані Джалех, забітыя ў часе рахгону дэманстрацыі апазыцыі ў Тэгеране ў панядзелак 14 лютага 2011 г.
У Іране тысячы прыхільнікаў уладаў сёньня выйшлі на вуліцы Тэгерану з патрабаваньнем пакараць сьмерцю лідэраў апазыцыі Мір-Хусэйна Мусаві і Мэхдзі Карубі. Гэтыя заклікі прагучалі ў часе пятнічных малітваў у сталіцы Ірану.

Пазьней сёньня ў іранскай сталіцы чакаецца арганізаваны ўладамі “Мітынг нянавісьці”. Яго правядзеньне зьвязанае з тым, што ў панядзелак у часе разгону паліцыянтамі шматтысячнай дэманстрацыі апазыцыі загінулі два чалавекі.

Лідэры апазыцыі Мусаві і Карубі ўтрымліваюцца пад хатнім арыштам.

Кіраўнік найвышэйшага судовага органу Ірану Аятала Садэк Амалі-Ларыджані заявіў, што будуць заблякаваныя сродкі камунікацыі, якія дазваляюць апазыцыянэрам распаўсюджваць свае заявы.
XS
SM
MD
LG