Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Дэманстрацыі ў Эгіпце працягваюцца


У часе пятнічнай малітвы на плошчы Тахрыр перад "Маршам перамогі" 18 лютага 2011 г.

У часе пятнічнай малітвы на плошчы Тахрыр перад "Маршам перамогі" 18 лютага 2011 г.

У цэнтры Каіру тысячы прыхільнікаў апазыцыі сабраліся на гэдак званы “Марш перамогі” праз тыдзень пасьля адстаўкі прэзыдэнта Эгіпту Хосьні Мубарака, якая сталася вынікам масавых пратэстаў.

Арганізатары заявілі, што мяркуюць, што ў Маршы ўзялі удзел каля мільёну чалавек.

Сытуацыя ў Эгіпце праз тыдзень пасьля зьмены ўлады дасюль не стабілізавалася. Працягваюцца страйкі, зачыненыя школы і банкі, на вуліцах Каіру застаецца бронетэхніка.

Краінай кіруе Найвышэйшая вайсковая рада, якая абяцае цягам 6 месяцаў правесьці свабодныя выбары.
XS
SM
MD
LG