Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пуцін — у Сочы, Лукашэнка — у Менск


Аляксандар Лукашэнка, архіўнае фота
Аляксандар Лукашэнка, архіўнае фота
Кіраўнік Беларусі Аляксандар Лукашэнка 18 лютага вернецца ў Менск з Сочы, дзе ён праводзіў адпачынак з 7 лютага. Пра гэта паведаміў Свабодзе кіраўнік прэзыдэнцкай прэс-службы Павал Лёгкі.

Афіцыйных паведамленьняў пра знаходжаньне Лукашэнкі ў Сочы не было. Раней паведамлялася, што ён там знаходзіўся разам з малодшым сынам Мікалаем.

18 лютага прэс-служба Крамля паведаміла, што прэзыдэнт і прэм’ер-міністар Расеі Дзьмітрый Мядзьведзеў і Ўладзімер Пуцін наведалі гарналыжны цэнтар «Роза Хутар» у Краснай паляне, дзе паглядзелі спаборніцтвы па хуткасным спуску і слаламе-гіганце. Затым яны некалькі разоў праехалі на лыжах, агледзелі гарналыжную базу і пагутарылі са спартоўцамі і старшынёй Каардынацыйнай камісіі Міжнароднага алімпійскага камітэту Жанам-Клодам Кілі.

Паводле Лёгкага, прэс-служба беларускага прэзыдэнта «ня мае інфармацыі» пра тое, ці сустракаўся Лукашэнка з кіраўніцтвам Расеі. Пра тое, што адбывалася ў Сочы, Лукашэнка «даволі падрабязна праінфармуе ў самы бліжэйшы час».
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG