Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Лібіі 24 забітых дэманстрантаў


Паводле праваабаронцаў, у часе разгону акцыяў пратэсту апазыцыі ў Лібіі ў сераду і чацьвер загінулі як найменей 24 чалавекі.

Пра гэта заявіла са спасылкай на ўласныя крыніцы ў Лібіі арганізацыя Human Rights Watch.

У чацьвер улады не далі магчымасьці правесьці масавую акцыю пратэсту супраць лібійскага лідэра Муамара Кадафі ў сталіцы краіны Трыпалі. Шэраг апазыцыйных актывістаў былі затрыманыя.

Аднак ў горадзе Бэнгазі адбыліся крывавыя сутыкненьні апазыцыйных дэманстрантаў з паліцыяй і прыхільнікамі Кадафі. Раніцай ў горад была ўведзеная вайсковая тэхніка. Дэманстрацыі прайшлі ў шэрагу іншых гарадоў Лібіі.
XS
SM
MD
LG