Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Емэне загінулі 3 чалавекі пры разгоне дэманстрацыі


На поўдні Емэну ў горадзе Адэн загінулі тры чалавекі ў часе разгону дэманстрацыі, удзельнікі якой патрабавалі адстаўкі прэзыдэнта краіны Алі Абдулы Салеха.

Як паведамілі сёньня лекары мясцовага шпіталю, яшчэ каля 20 чалавек былі параненыя. Паліцыя страляла па дэманстрантах, якія разьбівалі вітрыны крамаў, падпальвалі пакрышкі аўтамабіляў і спрабавалі будаваць барыкады.

Больш як 20 чалавек пацярпелі ў часе акцыяў пратэсту ў сталіцы краіны Сане.

Масавыя антыўрадавыя пратэсты ў Емэне працягваюцца тыдзень. Чакаюцца новыя дэманстрацыі сёньня пасьля пятнічнай малітвы.
XS
SM
MD
LG